Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Поэзия, Драматургия » Поэзия » Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Читать онлайн Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

«Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці…»

Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,Заручы нашы вочы даўкай палёгкай,Пацалункам шляхетнага ў росах світанкаЗабінтуй маё сэрца чаканай аблогай.

Падары па аскепках свой цень небакрайны,Распрані маю душу сунічным паглядам.А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайныТы ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…

Цяжарнасць

Птушка-ноч распрастала крылы,Зоркі-пёркі пападалі ў сны…Пожняй стомленай поўня застылаУ адбітках на нырках вады…

Задухмянай задухі шыпшынаКалыхае мацункі любві…Конік чорны хрупоніць няспыннаІ пяшчоцяцца веццем сады…

Птушка-ноч прамільгнула і сплыла:Росны водар абняў паплавы…Золкам волкім пад сэрцам круцілаПатаўсцелай, цяжарнай зямлі…

«калі лісце над крыжам пажоўкне…»

калі лісце над крыжам пажоўкнегэта будзе, напэўна, субота.дзень калі ад сусвету ты вольныі як восень – безабаронныкалі лісце над крыжам змярцвеето надыйдуць, хутчэй, снегавеі.дні, дзе холад дарэшты наспееў непрабудных абдымках Марфея.калі лісця над крыжам ня будзе,груганы завітаюць, не людзі,да сірочай магілкі што ў смузелісцем цісне на вочы, на грудзі…

Да вытокаў

на схоне лета душада вытокаў вяртаеццапавольным узмахамкрыламатыляякі ад нараджэння жыведля агняне больш за імгненнедзідай трызненняшто скрозь брамыўяўленняпранізае часу прасторыпакуль у павуцінненябыту не згіненібы на страчанай векам карціневодар язьміну…вочы вусеня бачацьчас сваёй смерцічас сталення, калі выраслі дзеціды жадання апошняга мэтыматыльком праляцецьскрозь планету,за душой палымнянаю летана акрайцы асадцы паэтанедзе там, дзе вытокі радкоўператвараюццаз вусеняўу матылькоў.

«Апранулася восень у шалік лістоў…»

Апранулася восень у шалік лістоў,у сукенку пажоўклага свету…Капялюшык з халодна-гуллівых вятроўПасуе ёй, а мне так нясцерпна…

Нібы з лесу вярнуліся сныпра герояў паўстання у Слуцку,Быццам нас не знайшлі змагары,Што жыццё аддалі у пакутах…

Апранулася восень у дождж,Капялюшык крывёй набрынялы..Побач з намі, вакол ды і ўздоўжуспамін пра Радзіму апалы…

Менчанка

Не Кракаў, не Варшава, не Залессе…Гародня? Не… Не Беласток…Вілейка мо? Ці Брэст? Палессе?Ад Менску ўсё бярэ выток…

Не Вільні светач… Талін? Рыга?Ці Прагі златай голас-звон?Вясновай светлаю адлігайНа Менскі узыходзіш трон…

Адкуль? З чаго? Яны паўсталі,Красой тваёй з’яднаны ў міг.І Крэўным Знічам заблішчалі,Як быццам Вечнасці уздых…

Ан не… І ўсё ж такі, канечне,Радзімы светлае крылоВаршаву, Кракаў і ЗалессеДаруе мне сталічным сном.

Варажбіт

Сполахам роснага ранкуНа тонях жыццёвага снуАпусціцца чэрвенем з ганкуЦень, закаханы ў вясну.

Той цень, што насёння ссівелы,Вядзьмак з прамінулых часоў,Той цень, што пакінуў насеннеПракляццю наступных гадоў.

Нібыта стары з барадою,Бялюткаю цнотай святых,Малітвай як быццам вадоюЗмывае душы твой пухір.

Нябёсныя сёстры старога —Агнёвыя зоркі ўначы, —Бы Паркі ткуць лёс твой нановаЎ старыцах сцішэлай душы.

Каб ранкам малочна-празрыстымЗгадаліся прашчураў дніУ чэрвеньскім ўбранні квяцістымСлязой залатою вясны.

Перадсвітальнае

Знікае цемра спакваля,Нібы ўздымаецца зямляПад спевы ў бэзе салаўя,Ляціць да зорак нерухомых,Празрыстых, чыстых, ёй знаёмых,Якія свецяць матылям —Табе і мне, сябрам, бацькам…І вось трымаецца рукаЗа рог таго маладзіка,Які люляў-спяваў нам сон,Дзе залаты усмешны гномНас веў у панства аксіём:Што ўсё-ўсё на свеце ёсць—І добры эльф, і хцівы цмок.А мы паверылі з табой,Пацалаваныя вясной,Што далягляд – наш вечны дзень…Страчалі срэбраны прамень,З Душы скідаючы каменьЦямнотаў ночы праз агменьЗ дзяцінства светлых аксіём:Ты – чараўніца, а я гном,І пераможам мы той гром,Што называюць людзі лёсам,Бо лёс у нас – шаптанне сосен,Бярозак светлых ціш увосень,Блакіт глыбінны ўсіх нябёсаў,Якія маем у Душы,Што падарылі нам буслы,Крылом сваім нас ахрысціўшы…

…«Бывай» аднойчы абраніўшы,Парушыла ўвесь наш свет.І цемра зноў паміж камет,Нібы табой прайграны сэт,Гумовым мячыкам нясецца,Апошняй лічбай сэрца рвецца,Душа сасмяглая смяецца,Паразу болем не прыняўшы…Аднойчы я цябе спаткаўшы,Нібы як Зеўс, Еўропу скраўшы,Ды падмануўся, бач ты, сам —І ўсхваляваны АкіянАхутаў хваляй забыцця.А цемра знікла спакваля,Калі ўздымалася зямляПад спевы ў бэзе салаўяІ сон згарэлы матыля…

«З далоні выпадае…»

З далоні выпадаеАгеньчык —Канае,Усміхаецца…Свет на тых падзяляеццаХтоШточас ці неНараджаеццаУ кожным з такіхАгеньчыкаў.

«Дарога мяне вывела да пячоры…»

Дарога мяне вывела да пячоры,Ля якой сыкалі пачварныя гады:Так карціла схавацца ад палячага сонца.Але перш трэба пацалаваць змяю.

***Агонь з нябёсаў, сэрца, прымі,Дашчэнту ў пакутах і смазе згары.Жыццё несупынна і ўслед за табойНехта ідзе, мой сябра, зірні!

Зімовы дождж

Зімовы дождж – па шыбах слёзы…На крушнях волкі ночы цень.Твой шлях адсіверны мімозыЎсцілаюць зоркамі надзей…

Надзей няўцямных, кволых, стылых,Нібы зімовы снежня дождж…На ўскрайку лога чэзне-гінеЖытнёвай веры памяць-смоўж.

Вандроўнік часу – дух прыгодаўІ той па ночы спруцянеў.Зімовы дождж – праклён народаў,Якіх няма…ужо…цяпер…

Завея глея

Глей, як алей, між дажджоў і завей.Раз'юшаным ветрамНібыта сурвэткайСвет атуляе, святло ахінаеРадзіму рачулак сваю пакідае.

Снегам прыветным у месяцы кветнымКрасуе чароўнаЛунаючы ў чоўнеВясна-паланянка, гуллівая панка,Аздоблена часам увечары і ўранку.

А там у прыполлі стракатае воліНерушам верыЯк сцягам галерыПаветрам духмяным красуюць аеры,Узгадаваны завеяй і глеем.

«Адхланнем неспатольнае вясны…»

Адхланнем неспатольнае вясныДуша пялёсткам раскашуе,На ўзлеску Белае РусіПан Бог ліцьвінам моц даруе.І Страцім-Лебедзь паляціцьПад перазвон Пагоні вольнай,А сэрца полымем трымціцьнікім ніколі нескароным!

«У завеі тваіх валасоў…»

У завеі тваіх валасоўАдыйду, забудуся, знікну…І пад бой хмарных думак-часоўПраплыву шэрым лебедзем дзікім.

У вачах твайго сэрца – туман,У руках тваех пекных – жар-птушка.Не шукай ў мяне слоў – то падман,Ды жыццё без цябе – болю стужка.

У завеі тваіх валасоўСціхне вецер блукання паэтаў…Адыйду, адбягу ў цемрадзь сноў,Незавершаным кветам санетаў…

«Між сузор’яў далёкіх сусветаў…»

Між сузор’яў далёкіх сусветаў,Між касмічных палеткаў душы —Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў,Там, дзе сняцца інакшыя сны, —Напрадонні бязважкасцю сцяты,У няіснай журбе маўкліні,Прамінаюць змарнелыя святыЗграяй даўніх часоў, бы з труны.Там, Яе напаткаўшы між зданняў,Там, пра сутнасць забылы сваю,Гэта слова… (не! не! зноў падмане)З вуснаў шалых сарваў, бы траву,Што завецца жабер, дзедавіцай,Што, як кажуць, зыначыць душу,Злагадою буяе-іскрыцца,Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…Між сзор’яў распаленых сненнем,Між смарагдавых гоняў душы —Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,Там знянацку знайшоў Яе ты.

Душа

Знявечана адвечнаю вечнасцюТы лунала самотай між кроз.Белым духам на сонцы скалечанымПераходзіла памяці мост.

На палетках палёгкаю ўлеткуАпускалася кволасцю сноў.І знікаючы ў смутку ты рэшткуПакідала агню кайданоў.

Пракаветнаю была адметнаюТвая постаць з мінулых гадоў.Перамогамі часу сагрэтая,У абліччах Крыўі ваяроў.

У жвіры варажбіткаю жытняюНеба жоўтасць пакінула днесь.Песняй тонкай нібыта малітваюТы ахтувала край свой увесь.

Залюляляная лялькаю ўраніцуАбуджалася захадам ТАМ,Дзе паснулі нашчадкі без памяці —Твае дзеці, Душа, і… твой скарб.

Іn mei memoriam facietis

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Сляза ляза - Павел Гаспадыніч торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...