Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Поэзия, Драматургия » Поэзия » Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Читать онлайн Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

«а калі на гарышчы жніўня…»

а калі на гарышчы жніўнявераснёвыя пожні заззяюцьтаямнічым святлом сонцаліўнябарвай зжытага некалі траўня

у расхрыстаных душах наўколау вачох што стаміліся Поўняйновым зыкам маланкавым моваўзнікне з мары тваёй маціцовай

«Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі…»

Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі:Жоўтым лісцем сцеле прыбраныя дываны,Гаманіць рачулкай, стомлена-халоднай,І нябёсаў шэрасцю плача гэта восень.

Толькі ты ня чуеш, забыццём прачулы:Пройдзеш крок у бок, сэрца не пачуе.А наўкола свішча вецер нібы пугайЦемра б’е няшчадна, ніб кат папругай.

Дождж вяроўкай слізкай абаўе наўкола:І табе ад сонца не было нічога…Бо лютуе восень, жоўта іклы шчэрыць —Аняма тут свету, аняма тут веры…

Восеньская электрычка

Сесці ў човен і плысці ў нікуды, ніхто, ніадкуль

аж завершыцца эра і памяць растане на дне.

Час абраў нас. Абраў да апошніх лушпінаў. Пакуль

мы падымемся ў абсерваторыю, восень міне. (Айдас Марчэнас)

Вострыя, як відэльцы,Слёзы кастрычнікаТы малявала растаннемДрэваў і лісця.Абапал калюжын,У шэрасці сціслых,З-за вокнаў няспешнай,Як лёс, электрычцы.І з кожным прыпынкамТвой пэндзаль смялейшаАбрысы асенняйТугі вымалёўваў…– Не, не, не турбуйцеся,Ўсё нармалёва, —Вусны шапаталіКамусьці з «тутэйшых»…Таму, хто, як восень,З пачуццяў пажоўклыхСкідаў да калюжынаўЧас і прастору…Таму, хто наладзіўЗ кастрычнікам змовуІ параструшчыўЦяпло долам глёўкім…

Вострыя, як нажніцы,Хмары кастрычнікаТы малявалаСпатканнем з няверай…– Дзякую, дзякую,Свет, пэўна, не белы, —Словы расталіЎ пустой электрычцы.

«Агнём напоўніш мяне …»

Агнём напоўніш мяне —Агнём неспатольнага сонца.Зруйнуеш на белай сцянеПрысак самоты бясконцы.

Агнём разварушыш спакой —Агнём забыцця жоўтай жарсці.Планетаў далёкіх канвойНам не дазволіць упасці.

Агнём развярэдзіш душу —Агнём пераплаўленых ранкаў.Я крыж твой на сэрцы нашуЗа ўсіх на свеце каханкаў.

Агнём распілуеш мяне —Агнём пракаветнага дрэва.І кожная частка – табе,Агнём перапоўнена Ева…

«Ядвабам аголеных ўночы адценняў…»

Ядвабам аголеных ўночы адценняўЛунаюцца мары ў празрыстаці зор…Мільярды сусветных жаданняў-трымценняўАхутваюць ласкаю стомлены бор…

Прыціхласці рэха на стромых прасторах,Бавоўнасці водару прагны глыток…Скідай нерашуча, няўмела свой сорам —І можа пачуе спакушаны Бог…

Як дыхае цень, што прачнуўся да скону,Як коткаю крочыць смуга да ракі…Як плача матыль у бяскрыллі палону,Як дзіда ўваходзіць у вільгаць зямлі…

Перлінамі скарбніц дзівосных, таемныхМіж нерушаў бору, між лядаў ягоСустрэнуцца губы і вусны ўзмакрэлыхЦнатлівых юнацкіх, бы грэху віно…

На ростанях вечнасці, мнішкаю сціплай,Ледзь-ледзь апранае світанак цяпло.Мільярды пачуццяў па травах разлілаЯдвабам пяшчоты тумана крысо…

«У прыцемках лета…»

У прыцемках летаДагарае святло,Нібы з песні паэтаВыцякае віно…

Пануе восень

Ты сыдзеш, мабыць, як прыйшла:Туман, балоты, восень…Прысніцца раз, другі вяснаЯк між чарноцця просінь…Ты знікнеш хутка між агнёў:Блуканне, вецер, попел…Свет перакуліцца і зноўЗвычайнай стане восень.Ты развітаешся і… ўсё—Цяпло, валошкі, сонца—Як быццам больш і нічыё :Вакол пануе восень…

Кроў ветру

БеражанкаЗранкувостракрыллемРэжа паветраКроў ветруСцякаеЗ пятага паверхаНа павекіХалоднага лета.

«Стары і мудры воран…»

Стары і мудры воранЗаўсёды адзінотны.Як вецер у няволі,Вялікі і маркотны…

Як палкаводзец слынны,Важак галоднай зграі…Як Дух імклівай плыні,Як цені на змярканні…

Ён чулы і сцішэлы,Як лісце пасля віхры.І голас памягчэлыЗ жыццёвае палітры…

Стары і мудры воранЎ чаканні заблукалы…Наверсе – спевы зорак,Унізе – цень расталы..

«Ля помніка нябачнага нікому…»

Ля помніка нябачнага нікомуНатоўп стаяў нікому невядомы.Нікому непатрэбны і нязначныЛя помніка нябачнага сабе самому…

«Ты глядзіш стамлёнымі вачыма…»

Ты глядзіш стамлёнымі вачымаНа святло, якое не тваё…Бачыш у сутонні, як АйчынаВобцас ймкнецца да і па-за дно.

На жмуты малітвы разадраны,Іх ня чуе той, хто вінен быць.Нібы грэбляй, душы спрасаваны,І няма куды ім болей плыць.

Цвеліць розум голая знявага:Невідушчы як прарок народСам сабе, сляпы, дае параду,Як спакласці ўшэчнт свой род.

І тады, калі карчы ад дрэваСпадкаемцы ўвозьмуць гадаваць,Ты пабачыш нават скрозь залеву,Што няма чаго ўжо ратаваць…

«Першы снег…»

Першы снег.Чалавек чорнайПлямай выглядаеМіж дрэваў..

«Віна Румыніі глыток уночы…»

Віна Румыніі глыток уночы,Срабрыстай поўні ззянне-след…З-за мора прывіды пакрочуць,Каб атуліць магнолій свет…

Твая рука трымціць, бы лісце,А позірк поўняй блаславён…Яшчэ глыток… каб не даплысці…Яшчэ мо крок… каб не праклён…

А золак жвава смокча цені,Грамніцы рэдзенькай камлі…Імчымся разам на арэлях,Пакуль не злучым берагі…

Адной струной, адзіным мігамГлыток румынскага віна…Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,Як быццам бурыцца сцяна…

Знікаюць прывіды на хвалях,Вось сонца твар наўскрай жытла…Яшчэ глыток… і на караляхЗайграе полымя святла…

«Атруты выпіўшы глыток…»

Атруты выпіўшы глыток,Схапіўся Ён за сэрца:«Калі памру – няхай як воўк,Які кахаўся з смерцю»…

«Гонка імкнецца да новага года…»

Гонка імкнецца да новага годаСцежка між памяці спаленых сноў.Што адбылося – дабро ці нягода —Паразрасталася часу быллём.

Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы —Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.Ценем нязведаных далечы вежаўСумна ўсміхаецца лёсу шытво.

Толькі наперад няпэўна і квёлаЦягнецца ўсё ж за табой наўздагонЁлкай прысутнасцю страчанай доліБела-чырвонай надзеі палон…

«На разгорнутай старонцы…»

На разгорнутай старонцыМімаходзь, імкліва, хуткаЗахапляе ўладу стронцый,Час згубіўся ў змрочных сутках.

Колер золата пагасне,Адпачынак возьме лета.Заквітнеюць лютым жарсціІ наноў памруць паэты.

На загорнутай старонцыМімаходзь, імкліва, жваваЧорных армій ход бясконцыНам здаўна наканаваны.

«Па-над ночкаю, па-над рэчкаю…»

Па-над ночкаю, па-над рэчкаюЗоркі спрытныя, срэбрам абмытыя,Цалавалі бярозкі белыя, вочкі смелыя,Думкі збалелыя, сэрцы сшалелыя…Па-над ночкаю, па-над рэчкаюЗоркі спаймалі невадам мары,Позіркі душаў, самотных на сушы,Кранутых аднойчы цудамі ночы…

На прыпынку світанкаў

Падышлі да прыпнку світанкаў.– Ці на «Мележу»? Ці на «Танку»?, —Запытальна вочы блішчаліПа-ліцьвінску прыгожай менчанкі.

– «Багдановіча»? Ці «Янкі Купалы»? —Вусны хлопца ледзь ёй адказалі.Ім абодвум было то замалаНа прыпынку таемным світанкаў.

Між аблокаў і хмар-ваўкалакаўШляхта таньчыла з белых маланкаў.– Ці на «Коласа»? «Пімена Панчанкі»?, —Панна Нясвіжа і пане Каханку.

«Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…»

Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…Я ганаруся пачаткам такім —Ты зберагла маю душу і цела,Я не раздзьмуў красы тваёй дым.

Седзячы побач, на поўні грудастай,Мы назіраем за сэрцам жыцця…Ты пацалункам празрыстым і яснымХмары сагнала з постаці дня.

Яркія знічы квітнеюць вясёлкай…Я ганаруся пачаткам такім —Ты мне заззяла Максімавай зоркай,Я расквітнеў Рамансам тваім…

«Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці…»

Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,Заручы нашы вочы даўкай палёгкай,Пацалункам шляхетнага ў росах світанкаЗабінтуй маё сэрца чаканай аблогай.

Падары па аскепках свой цень небакрайны,Распрані маю душу сунічным паглядам.А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайныТы ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…

Цяжарнасць

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Сляза ляза - Павел Гаспадыніч торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...