Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Поэзия, Драматургия » Поэзия » Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Читать онлайн Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

«Пакрысе ападае лістота…»

Пакрысе ападае лістота,Пад нагамі – пажоўклае лета…Час ад часу прымроіцца мора,Нібы з іншага, дзіўнага, свету…

Час ад часу душа ўскалыхнеццаІ паймкнецца да сонца чужога.Нібы сон, ты за ёю, здаецца,Пралятаеш бясконцасць прасторы.

У трымценні ўяўялення жывога,У аблоках, паветры, міжчассі…Пірэнэйскаю поўнішся воляй,І глытком каталонскага шчасця.

Там, дзе пальмы, пакінута нешта,Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка…Ад пачуццяў па восені рэштаЗастанецца, як пані Франчэска,

Застанецца, каб, мабыць, употайПавясці за сабой ў далягляды,Праз залевы, віхуры, праз слоту,Праз пустэльні, гаі і праз ляды.

І, калі ачуняеш, прачнешся —Незнарок успаміны ўзгайдаеш,Краявід жоўтаскуры прал’еццаКрыху горкай, прывезенай кавай…

Спатканне

Адчую сябе прыціснутым да краю непазбежнага твайго імя.

(Х. Картасар)

Калі ты падыдзеш, убраная ў вечнасць,Калі пасміхнешся, як сонца між зор,Схаваю і я сваю недарэчнасцьУ торбу жаданняў збянтэжаных слоў.

Няхай і не блізка, няхай й недалёка,Бурштынавых поглядаў л’ецца святло.На пацерках часу струменіцца звонкаУсмешлівых дзён тваё хараство.

Калі ты адыдзеш, пакінуўшы вырай,Калі азірнешся усмешкай багоў…На мапе спаткання велікаю плямайСвой роспіс пакінуць акорды ваўкоў…

Паэзіі святой душа

Я – абарваны пульс Зямлі,Сляпога лёсу ПадарожнікУ кожнай кропельцы крыві,Пакінутай на Раздарожжы.

Я – полымя антычных строф,Фартуны вечная забава.Часцінка вокамгненных сноў,Апранутая ў яву.

Я – некрануты боль лясоў,Алоўка роспіс на паперы.Смерць і жыццё ўсіх багоўУ свечках дагарэлых.

Я – цеплыня вясковых хат,Лучыны цень далёкі.Славянскіх песень зоркаглядУ чужаземных скоках…

Я – звон птушыных галасоў,Крыніцы бег шчаслівы.Лічыльнік несказаных слоўУ хораме магільным.

Я – Чалавек, Народ, Зямля,Дзіця імклівай Думкі.Паэзіі святой ДушаУ праявах і малюнках…

«Падманам поўніцца напой…»

Падманам поўніцца напой,Напоем поўніцца падман.Згадаеш шчырасці прыбойІ зноўку паляціш у зман.

Падманам поўніцца напой,І сонца холадам імжыць,Кранаеш сэрца моцай зор,Але яно ўсё больш баліць.

Падманам поўніцца жыццё,Напой разблытаны лухтой…За поўняй праўды, як за сном,Ты не дацягнешся рукой

Ваўчыная Поўня

Поўня бледнаскурая,Поўня бледнатваряПоўніць неба слёзамі,Лёзамі халоднымі.Паглядзі праз дахіЗмерзлага наўколля,Паглядзі на гмахіСнежаньскай няволі.І пачуй як быццамВоўчы сум замерзлы —Воўкі – гэта богі,Што згубілі ногі іНа лапах ў поўсціШчэраца ікласта,Выскал тайны шчасця,А, быць можа, праўды,Той спрадвечнай, існай,Нібы поўня ў небе,Быццам хлеб карыснай,І як смерць нязменнай.…Снегавых сцяжынаўТы прайшоў нямала,Але ў небе поўня,Як твая святая,Як твая ліхая,Як твая нямая,Як твая сляпая,Тая ж, тая ж, тая ж —З бледнай скурай йТварам,Са сяйвом слязлівым,Праўду што хавае,У вачах ваўчыных.У крыві людское.У агідных рухахЗмерзлага жывога.…Поўня бледнаскурая.Поўня бледнатварая.Штоноч зноў ты плачашЎ холадзе лядашчым….

Самота воўка

ваўчкіў маёй душынібыты вочывоўкапалохаюць людзей,і я, самотны зноўку,брыду да іншых пасяленняў,а можа, іншых вымярэнняў,дзе воўкі замест зграяўкаханне з любайвыбіраюць…

«На выпасе зоры пысамі…»

На выпасе зоры пысаміДакрануліся да мяне.Рэкі рэзалі снамі-арэхаміСэрца срэбнае мае.Цішыня была добрая,Часам модная і лагодная,Калі вуснамі светла-спакусныміЗа душу ты кранула мяне…

«У вачах тваіх …»

У вачах тваіх —Маё натхненне.Заплюшчанае.

Берагіня

Ты такая прыгожая,Нібы БерагіняЎ фатэліЗ кубачкам кавы духмянай…Тваіх валасоў кілімыБярэзінай альбоВолмайЗмягчэламу сэрцуДаюцьПрытулак.Пах тваёй прыгажосціКазычаЖывіцай жаданні…Адлегласць між намі —Прывіды дыЗданніТваіх сябровак-ахоўніц:Вадзяніцы,Каўкі,БеражніцыСветла-пяшчотным ценемДушыНечыя грэюць…Салодкім як грэхВуснаў алеемМалюешМой светНавакольны.Пахне мне глеемДалёкайБярэзіны абоБлізкае Волмы.Сэрца нямее,Дранцвее,Буцвее.Пад покрывам ПоўніУ фатэліДыяруш крозаўГартаеВецер самоты…Ты такая прыгожая —Піша ў паветрыДымок кавыФілігранна,Выкштацона,Бязмоўна.…прачынаешся.У кватэры —Пах глеяІ жывіцы.

Стварэнне свету

Вішняй зімовае наспеў твой сонІ нібы птушка з далоняўУспырхнуў у небаПразрыстае як сонПра птушку іВішню іІ зіму.Неснагавую зусім зіму.Час ад часу слязлівую.Прахалодную як труну ўПрасторы трупярняў.Безумоўна,Ты адзіны там з жывых(Ці табе так падаецца?)Бо сон, вядома, надзейны падманнік іПадменнікЗаменнікЖыцця, у якімЗімовай вішняй даспяваеБогам згубленае Слова.

«Калі наўкола неспакой…»

Калі наўкола неспакой,Бы дзідай сэрца працінае,І слота косіць шыхты мрой —Згадай свой край забраны.

Хоць і не забраны для цябеАрдой ваўчыных згряў,Хай шалам дзеяцца ў сяўбе,Над нескароным – Краем.

Лютуюць прыхадняў сцягі —Апрыкрыя Усходу знакі —Твае ж не ўзяць ім берагі,З бусламі не лятаць сабакам.

Руйнуюць храмы ўласных душ,Няхай, народжаныя Хамам.Твой сад спамінны з Княства Руж —Не адчыніць ім яго брамы.

Як ні жадаць ім, не згібецьАні табе, ані нашчадкам —Датуль, пакуль у сэрцы днецьПагоні Велічнае спадкі.

Д'ябал слухае цішыню…

І галосяць знічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі

чорны ветах косіць.

Анатоль Сыс

Д'ябал слухае цішынюДуш крывіцкіх збалелых.Можа, пустка патрэбна ямуУ вачах іх збялелых…

Выпівае анёл чарку снуЗ бел-чырвонага куфля на небе.Д'ябал шэпча ў хмелю яму:Няма месца абодвум на глебе

Што ўзарана слязьмі і крывёйСпакон веку яму падуладных…Суразмоўца ў адказ цішынёйПраслаўляе народ гэты ладны…

Праслаўляе мінулыя дні,Што Пагоняй лунаюць у душах.З тых часоў, калі КараліБаранілі крывіцкасць у Пушчах.

І калі не спакушаны БогБеларусь блаславіў вольным краем…А ў 2010 з Раства Яго рокД'ябал душы ў краіне збірае…

Ды не бачыць ён пустку ў вачах,І пакоры крывіцкай ня бачыцьАнёл шэпча: «Нячысты, твой страхЗямлі гэтай свабоду пазначыць….

Д'ябал слухае цішынюДуш крывіцкіх збалелых….І здаецца, здаецца ямуБляск вачэй іх у полымі веры…

Плошча

Адчуваю:за мной са зброяй ідзе цень.доўгі, насуплены, змрочны…з цягам часу хаваецца ў Дзень,нібы апошні бяглянак на Плошчы…

Ты адчуваеш:боль – за табою бяжыць.доўгі, апрануты ў форму вайскоўца.адчуваеш:сняжынка ў далонях трымціцьсветам пакінутай Плошчы.

Што за грукатнасупраць будынкаў?«Спаць!» —загадалі сцямнёныя вочы вакон.ціха паўзе самота ў натоўпе —нязвыкланібыта ўваходзіцьПлошча у Скон.

Мы адчуваемподых натоўпу ціха-застылага.ценю крысо, Змрок Болю, іНоч.сэрца спявае слязьмі.бел-чырвонымі крыламі шэпчамароз:з Плошчы кроч….

«Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна…»

А.Э.

Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна,Там, дзе сонца паўднёвае ззяе як Бог,Твае плечы у сне уздымаюцца вольна,Пад прасцінай ласкавай, нібыта мурог.

Там, на вуліцах вузкіх, усмешных і ветлых,Паміж небам далёкім і долам ў нагах,Твае вусны варушацца ціха-нясмелаБыццам нечы спрабуючы вытрушчыць страх.

Там, дзе Лоркі гітара ўздыхае самотна,А на плошчах Гранады фламенко жыве,Твае вочы асветлены быццам паходняйШто запалена сэрцам ліцьвінскім ў імгле.

«а калі на гарышчы жніўня…»

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Сляза ляза - Павел Гаспадыніч торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...