Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Разная литература » Военное » Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Читать онлайн Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 44
Перейти на страницу:

Акрамя гармат таксама былі адноўленыя вышэйпамянёныя танкавыя кулямёты, якія ў далейшым «работали прекрасно».

Дзейнасць збройнай майстэрні знайшла пазітыўную ацэнку партызанскай супольнасці: «Моя оружейная мастерская завоевала большой авторитет как среди отрядов своей бригады так и среди соседних бригад».

Акрамя апісанай вышэй работы, майстэрня шмат увагі ўдзяляла аднаўленню вінтовак, кулямётаў, пісталетаў, гармат і аўтаматаў «Вообще не было такого вида оружия с которым не работал я или мои мастера».

Пры гэтым камісар П. Счаслаўскі праводзіў вялікую работу «по полит воспитанию личного состава» [8, л. 104–107].

Наступная частка дзённіка прысвечана гісторыі выпуску аўтамата тыпу ППШ, якая ў пэўным сэнсе знаменавала сабой пачатак якасна новага этапу ў дзейнасці партызанскай збройнай майстэрні. У сакавіку 1943 г. атрад атрымаў з «Вялікай зямлі» шмат патронаў для ППШ. У сувязі з гэтым П. Счаслаўскі прыйшоў да думкі аб неабходнасці самастойнага выпуску аўтаматаў дадзенага тыпу [9, л. 341]. Многія з ягоных таварышаў не ўспрынялі гэтую ідэю сур’ёзна, але майстры яе натхнёна падтрымалі: «во всех горело желание выпустить свой автомат». Першы ўзор быў выраблены ім разам з майстрамі Л. Нікалаевым і М. Ісадчанка практычна адразу, на працягу некалькіх сутак з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Але вытворчасць пробнай верей самаробнага аўтамата заняла 4 дні, без уліку далейшых дапрацовак. Для вырабу ППШ былі выкарыстаны розныя падсобныя матэрыялы. Так, напрыклад, затвор майстры выкавалі, выкарыстоўваючы вось ад воза. Выкарыстоўваліся складаныя часткі няспраўнага ўзбраення і тэхнікі. У дзённіку можна знайсці таксама інфармацыю пра набор інструментаў, з дапамогай якога быў зроблены першы самаробны ППШ: «походное горло^), двое тисок, бормашина, ручное наждачное точило, 5 напильников, 5 сверл (ручных), и другой мелкий инструмент». Неўзабаве з аўтамата быў зроблены першы стрэл. Тэта выклікала вялікае задавальненне партизан {«от радости стали качать меня»). 5 красавца 1943 г. аўтамат ППШ быў закончаны поўнасцю [9, л. 108–109]. Як называл! яго самі майстры, «первый номер» зрабіў фурор еярод партызансам факт стварэння ў лясных умовах паўнацэннага, якаснага аўтамата здаваўся многім байцам нечым незвычайным. Майстры з іншых брыгад пачалі прыяз-джаць па канстультацьй. У штабе брыгады факт вытворчасці ўласнага ППШ быў высока ацэнены. Камандаванне атрада і брыгады, пераканаўшыся ў магчымасці стварэння новых адзінак узбраення ў партызанскіх умовах, прыняло меры для пашырэння вытворчасці: у сціслыя тэрміны былі сабраны ўсе майстры з атрадаў, што павялічыла штат супрацоўнікаў майстэрні да 18 чалавек; адразу ж быў складзены план выпуску некалькіх дзесяткаў новых ППШ [8, л. 110; 9, л. 342].

Неўзабаве вытворчасць ППШ была перарваная – брыгада і майстэрня перадыслацыраваліся ў Магілёўскую вобласць. Тут майстэрня была арганізаваная на невялікім востраве ў лесе, які майстры паміж сабой называлі «остров Изобретения». Наладжванню бесперапыннай працы на час перашкодзілі немцы, якія ў ліпені 1943 г. атакавалі атрад. Аднак майстэрня не пацярпела. Майстры па загаду штаба брыгады былі пераведзены ў 113-ы партызанскі полк К. М. Белавусава, дзе майстэрня аднавіла, нарэшце, працу: было выраблена 15 аўтаматаў.

Немцы спрабавалі спыніць дзейнасць «лесного оружейного завода», якая значна павышала баяздольнасць партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Не аднойчы сілы нямецкай паліцыі спрабавалі блакіраваць месца дыслакацыі майстэрні. Час ад часу абставіны патрабавалі здымацца з месца для перадыслакацьй. У такіх сітуацыях абсталяванне майстэрні пераязджала разам з атрадам. Паводле даных дзённіка П. Счаслаўскага, чатыры разы партызанскія збройнікі былі вымушаны падчас нечаканых атак праціўніка закопваць абсталяванне ў зямлю і адступаць з-пад удару ворага. Дзякуючы гэтаму майстэрня перажыла ўсе нямецкія атакі і працягвала сваю работу да самога вызвалення Беларусі [7, с. 16].

Яшчэ адзін цікавы і варты ўвагі момант: дзённік сведчыць, якім чынам партизанская майстэрня прымала ўдзел у палітычных мерапрыемствах брыгады. Напрыклад, да святкавання 26-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі майстры ўзялі на сябе самаабавязацельства («самообязательство»: неабходна адзначыць гэтае словаўжыванне) выпусціць 10 аўтаматаў. У выніку да святкавання план быў перавыкананы на 1 аўтамат, пасля чаго лепшым майстрам была аб’яўлена падзяка ад штаба брыгады.

Пра высокі ўзровень культуры вытворчасці ў партызанскай майстэрні сведчыць апісанне працэсу яе арганізацыі. Уся сукупнасць неабходных аперацый была падзелена і кожнае з дзеянняў было замацавана за канкрэтным майстрам, тэта значыць, меў месца факт вытворчасці і рамонту ўзбраення ва ўмовах партызанскай вайны практычна фабрычнымі метадамі. Акрамя таго, для вырабу кожнай дэталі былі зроблены мадэлі і шаблоны, гатовая прадукцыя праходзіла тэхнічны кантроль (праверка ўсіх дэталей на якасць паасобку і прыстрэлка зброі), пасля чаго на аўтамаце ставіўся год выпуску і ну мар [8, л. 112].

Партызанамі для забеспячэння работы майстэрні былі сабраны і дастаўлены збройнікам кулямётныя ствалы, метал, ціскі, кавадла, кувалды, напільнікі і вялізная колькасць іншых інструментаў. У спецыяльна прыстасаванай зямлянцы ўстанавілі варштат, горан і свідравальны станок з ручным прыводам [7, с. 15]. Некаторыя інструменты здабываліся ў парадку рэквізіцыі ці экспрапрыяцыі трафеяў, некаторыя выкупаліся ў мясцовага насельніцтва, частку інструментаў выраблялі самі збройнікі. Асобныя інструменты даводзілася нават купляць у немцаў, зразумела, праз партызанскіх сувязных [8, л. 111].

Фіксуюцца таксама факты прыцягнення мясцовага насельніцтва да выканання некаторых работ па рамонту і аднаўленню асобных узораў узбраення.

У красавіку 1944 г. брыгадай быў атрыманы загад аб пераходзе ў Шклоўскі раён. Майстры-збройнікі не пакінулі майстэрню, яны пранеслі абсталяванне на сабе больш за 300 км. Менавіта на Шклоўшчыне майстры і сустрэлі вызваленне Беларусь

Для таго, каб больш даведацца пра людзей, чыя гераічная праца дазволіла партызанскай збройнай майстэрні існаваць, звернемся да вышэйпамянёнай «Истории мастерской». У гэтым дакуменце лепш раскрыта роля і значэнне ў арганізацыі і функцыяніраванні майстэрні майстра Л. Нікалаева. Ён рамантаваў зброю яшчэ да выхаду на кантакт з партызанамі, хаваючыся ў лесніка каля в. Пасырава пас л я ўцёкаў з лагера для ваеннапа лонных вясной 1942 г. 7 мая 1942 г. трупа Л. Нікалаева (да таго часу ён здолеў згуртаваць вакол сябе калектыў з 12 аднадумцаў і памочнікаў) далучылася да партызанскага атрада Г. Кірпіча, які пазней увайшоў у брыгаду «Чэкіст». У чэрвені Л. Нікалаеў быў назначаны начальнікам створанай партызанскай збройнай майстэрні [9, л. 341]. На жаль, нам пакуль не ўдалося знайсці поўную інфармацыю пра ўсіх майстроў, якія працавалі над самаробнай зброяй разам з Л. Нікалаевым, але імёны некаторых захаваў для нас дзённік П. Счаслаўскага:

1. Азаренок Александр Семенович;

2. Азаренок Александр Прокопович;

3. Жерносека Антон Станиславович;

4. Годунов Михаил Дмитриевич;

5. Демко Иван Григорьевич [8, л. 111].

Апісанне ўласна рамонту і вырабу зброі партызанамі было б няпоўным без аналізу лічбавай інфармацыі. Пэўныя колькасныя даныя аб аб’ёме і характары работ, выкананых партызанскімі збройнікамі атрада № 1 брыгады «Чэкіст» у перыяд Вялікай Айчыннай вайны даюць архіўныя крыніцы, у прыватнасці памянёныя намі дзённік П. Счаслаўскага і напісаная Р. Івановым, які узначальваў атрад пасля Г. Кірпіча, «Хроніка майстэрні». Згодна з апошнім дакументам, за перыяд з чэрвеня 1942 да ліпеня 1944 г. майстрамі было адрамантавана 1580 вінтовак, 152 кулямёты, 6 мінамётаў, 82 пісталеты, 3 супрацьтанкавых ружжа. Адноўлены таксама 18 пашкоджаных агнём кулямётаў і 6 гармат. Новых аўтаматаў у тэты перыяд было выраблена 122 адзінкі [9, л. 342].

Акрамя таго, асобныя даныя пра колькасць і характар выкананай работы з дзённіка П. Счаслаўскага дазваляюць правесці некаторы аналіз дынамікі прадукцыйнасці работы майстэрні. Прадстаўляем (у арыгінале) параўнальную табліцу выкананага аб’ёму работ па двух перыядах: са снежня 1942 г. да снежня 1943 г. і з лютага да мая 1944 г. [8, л. 111–113].

Безумоўна, такога роду інфармацыю складана назваць поўнай і вычарпальнай з прычыны відавочнай немагчымасці праверкі дакладнасці сабранай ва ўмовах ваеннага ліхалецця статыстыкі. Тым не менш, нават аналіз такіх прыблізных, і, магчыма, не поўнасцю дакладных даных дае нам некаторае ўяўленне пра дынаміку тэмпаў вытворчасці, змену якасных акцэнтаў асноўнага кірунку працы і інш.

Так, напрыклад, мы можам назіраць бліжэй да заканчэння партызанскай вайны на тэрыторыі Беларусі зніжэнне тэмпаў выпуску новых аўтаматаў ППШ, якія да лютага 1944 г. выпускаліся надзвычай актыўна; у той жа час актывізуюцца тэмпы менавіта рамонтнай дзейнасці. Нават сам факт падачы ў табліцы асобнай інафармацыі па рамонту «наших», «фабричных» ППШ і асобна іх «дисок» (г. зн. дэталізацыя апісання структурных кампанентаў аднаго з аспектаў дзейнасці майстэрні) сведчыць пра ўзрастанне значнасці рамонта ўзбраення. Складана, не валодаючы інфармацыяй ад непасрэдных сведкаў тых падзей, як-небудзь інтэрпрэтаваць гэтыя тэндэнцыі. Як варыянт, можна прапанаваць некаторы спад «збройнага голаду», і тэты спад абумовіў адсутнасць практычнай неабходнасці ў падтрыманні выпуску самаробных ППШ у ранейшых аб’ёмах. Акрамя таго, цалкам імаверным здаецца меркаванне пра відавочна горшую якасць самаробных ППШ у параўнанні з фабрычнымі, што абумовіла рост запытаў на рамонт гэтых новых адзінак.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 44
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...