Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Проза » Проза » Добры вечар, дарагая (на белорусском языке) - Андрэ Моруа

Добры вечар, дарагая (на белорусском языке) - Андрэ Моруа

Читать онлайн Добры вечар, дарагая (на белорусском языке) - Андрэ Моруа

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3
Перейти на страницу:

- I вы мяне не папярэдзiлi?

- Не магла ж я выдаць сяброўку... I потым я не хацела перашкаджаць... Гэта быў яе адзiны шанс. Таму што Франсуазу нi ў Луўе, нi ў Пон-дэ-Лёры нiхто, апроч такога наiўнага донкiхота, як вы, не ўзяў бы замуж. Нармандскiя сем'i не любяць банкрутаў.

- Але ж пан Паскаль-Бушэ нiколi не быў банкрутам...

- Гэта праўда, але чаму?.. У часе вайны яго падтрымлiваў урад, дзякуючы яго другому зяцю Марысу дэ Тыянжу, якi быў дэпутатам... Пасля вайны, вы гэта лепш за мяне ведаеце, вашаму цесцю быў вымушаны памагаць ваш дзед. А на гэта ён якраз i разлiчваў... А!.. Iзноў гэты цудоўны водар... Мы наблiжаемся да тэрасы... Пачакайце хвiлiнку, Антуан, - я задыхаюся.

- Вы многа гаварылi падымаючыся.

- Пакладзiце мне на сэрца руку... Чуеце, як б'ецца ў грудзях, ледзь не выскачыць... Вазьмiце... Вось мая хустачка... Вытрыце губы, Антуан... Жанчыны - жудасныя iстоты, адразу ж заўважаць чырвоны след... Не, сваю хустачку схавайце, а то яна вас выдасць... Каб вы былi больш спрактыкаваным мужам, вы б гэта ведалi даўным-даўно... I вось што... Абмахнiце левае плячо, там, мабыць, засталося трошкi пудры... Так, добра... Цяпер мы можам выйсцi на святло.

Праз некалькi хвiлiн госцi паехалi. Жанчыны пажадалi адна адной здароўя i развiталiся, як родныя сёстры.

Пераклад: Юрка Гаўрук

1 2 3
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Добры вечар, дарагая (на белорусском языке) - Андрэ Моруа торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...