Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Научные и научно-популярные книги » История » Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - Вера Смирнова

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - Вера Смирнова

Читать онлайн Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - Вера Смирнова

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:

У Калiдоне ў гэты час iшлi спаборнiцтвы жанiхоў - шмат iх дамагалася прыгажунi Дэянiры. Раптам сярод жанiхоў з'явiўся рачны бог Ахелой - страшыдла з бычынымi рагамi на галаве, з зялёнай барадой, па якой струменiла вада. Убачыўшы такога сапернiка, усе жанiхi разбеглiся. Дэянiра горка плакала ад страху.

Геракл прыйшоў ёй на дапамогу. Ён распачаў бой з Ахелоем i выламаў у яго адзiн рог. Ахелой прызнаў сябе пераможаным, выпрасiў у Геракла назад свой рог, а Дэянiры падарыў узамен дзiвосны Рог багацця, поўны кветак i садавiны, якiя нiколi не зводзiлiся ў iм.

Геракл ажанiўся з Дэянiрай i падаўся з жонкай у горад Трахiн, дзе яны збiралiся жыць. Па дарозе iм давялося пераходзiць цераз раку. Тут яны сустрэлi кентаўра Неса, якi за плату пераносiў прахожых цераз раку на сваёй шырокай конскай спiне. Геракл пасадзiў жонку на спiну кентаўра, а сам пайшоў паперадзе. Ён ужо быў на сярэдзiне, ракi, як раптам пачуў крык Дэянiры i, азiрнуўшыся, убачыў, што кентаўр iмчыцца па беразе, несучы выкрадзеную красуню.

Геракл хуценька схапiў свой лук, i меткая страла ў адно iмгненне дагнала кентаўра.

Нес перад смерцю парашыў адпомсцiць Гераклу i сказаў Дэянiры:

- Кроў мая цячэ са смяртэльнай раны. Збяры i схавай яе - у ёй цудадзейная сiла. Калi Геракл калi-небудзь цябе разлюбiць, натры маёй крывёю яго вопратку - i каханне яго вернецца да цябе.

Дэянiра паверыла кентаўру, сабрала яго кроў i схавала.

Геракл з Дэянiрай пасялiлiся ў Трахiне, жылi добра. Неўзабаве ў iх нарадзiўся сын.

Iшлi гады. Сын вырас. Геракл часта адлучаўся з дому на вайну. Аднойчы ён доўга не вяртаўся з паходу, i Дэянiра вельмi непакоiлася. Яна хацела паслаць на пошукi бацькi сына, ды тут прыйшоў вястун ад Геракла i сказаў, што герой жывы i здаровы, вяртаецца дадому i пасылае ёй палонных, якiх ён захапiў у чужой краiне. Сярод палонных Дэянiра ўбачыла дзяўчыну незвычайнай прыгажосцi i спытала ў вестуна, хто яна такая. Хiтры вястун адказаў, што гэта не простая палоннiца, а дачка пераможанага цара, якую Геракл калiсьцi хацеў узяць за жонку.

Дэянiра бачыла, што царэўна маладзейшая за яе i прыгажэйшая, i думала, што Геракл цяпер разлюбiць яе i пакiне адну. Яна прыгадала перадсмяротную параду кентаўра Неса: яго запечанай крывёю нацерла новае святочнае адзенне, якое сама выткала для мужа, i паслала з ганцом Гераклу.

Геракл узяў падарунак жонкi i захацеў адразу ж надзець яго. Але як толькi адзенне дакранулася да цела, атрута з крывi Неса трапiла ў Геракла i быццам агнём пачала пячы яго. Геракл iрваў на сабе праклятую вопратку, але яна прырасла да цела i прычыняла нясцерпны боль. Яго ахапiла шаленства, ён кiдаўся ва ўсе бакi, крычаў i мучыўся невыказна. Калi пра гэта сказалi Дэянiры, няшчасная зразумела, што кентаўр ашукаў яе.

У роспачы, што яна загубiла мужа, Дэянiра кiнулася грудзьмi на меч i памерла.

Даведаўшыся пра смерць жонкi, Геракл перастаў стагнаць i кiдацца, сабраў апошнiя сiлы, наламаў галля ў лесе, склаў на пагорку вялiкi касцёр i накрыў яго львiнай шкурай. Потым ён лёг на яе, паклiкаў сына i папрасiў падпалiць галлё.

Але нi сын, нi таварышы не адважвалiся выканаць яго просьбу.

Раптам вялiкая чорная хмара закрыла сонца, блiснулi маланкi, загрымеў гром. Маланка з хмары стрэлiла ў касцёр i запалiла галлё. Вогнiшча разгарэлася, густы дым падняўся да неба.

Тады, нябачная ў гэтым дымным воблаку, спусцiлася з неба залатая каляснiца, i мудрая Афiна Палада памчала на Алiмп свайго героя. Там яго сустрэла з лагоднай усмешкай прымiрэння багiня Гера, узяла за руку i павяла на баль багоў.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - Вера Смирнова торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...