Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Разная литература » Прочее » Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

22.12.2023 - 12:34 0 0
0
Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева
Описание Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева
Читать онлайн Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4
Перейти на страницу:

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

ЖЫЎ-БЫЎ ТЫ...

Жыў-быў ты. Моцны, спрытны, ваўкаваты. Калі з'яўляўся ў горадзе, прыносіў з сабой пах вогнішча, рачной прахалоды, дарогі і незалежнасці. Мужчыны хмурылі бровы і ўздыхалі, тужачы пра недасягальную вольнасць. А жанчыны адводзілі ў хату дзяцей і паспешліва крэслілі ў паветры ахоўныя знакі, таму што бачылі ў тваіх зрэнках пустэчу і страшыліся яе. Пануры доўгавалосы валацуга, самотны і абыякавы да любых праяў жыцця. Прайсці па хісткім мастку над безданню, удыхнуць свежы водар крэмава-белых гронак язміну, разарыць гняздо пеначкі ці гадзінамі глядзець у агонь, — няма розніцы, як бавіць час. Суравымі нефарбаванымі ніткамі сплятаўся лёс, а сэрца шчымела, сцягнутае трывалымі швамі. Адзінцом прасцей, ці не так? Нікога не ўспамінаць днём, не сніць уначы; увечар не вымаўляць запаветнае імя ў малітве, раніцай не чакаць прывітання... Можна сказаць, цябе й не існавала. Прынамсі, да сустрэчы на скрыжаванні, каля закінутай студні пад ясакарам.

Ты ішоў услед за дарогай, не мяркуючы, куды патрапіш. Калі не імкнешся да мэты — то ўсё роўна, свеціць сонца ў патыліцу альбо ўсыпае бацянькамі шчокі, камень ці пясок шалпоча пад ботамі, авявае твар калючы, са сняжынкамі, вятрыска ці скразная духмянасць ружаватых кветак каперса. На поясе ў скураным чахле — нож, за спінай — заплечнік, наперадзе — невядомасць. Прыглядаючы мястэчка для адпачынку, убачыў прыдарожную студню. Рунеў па камянях сакавіты мох, валялася на зямлі знятае вечка, побач — катанка ды стаптаныя чаравікі. Значыць, варта зазірнуць унутр. Дрыжала зубчастае лісце ясакара, чарнела шкарупа, сіратліва матляўся абрывак вяроўкі, прывязаны да камля. А ў перасохлай студні хтосьці сядзеў.

Хлапчук. Ён слаба ўзмахнуў рукой, вітаючы тваю пругкую вяроўку. Ты выцягнуў яго, агледзеў. Косці цэлыя, а садно зажыве. Ён прагна піў ваду, спусташаючы тваю біклагу, і тут з каўняра пыльнай кашулі з'явілася бурнатная мыска, раздаўся патрабавальны галодны піск. Складаныя версіі ўчынку, — пошукі скарбу, хованка ад разбойнікаў, спроба ўбачыць днём зоркі, — разбіліся аб наіўны дзіцячы адказ...

— Палез у студню за віверай? Навошта?

Звярок глядзеў велізарнымі вачыма, выпускаў і ўцягваў кіпцікі, прыняўся варкатаць, калі хлопчык пагладзіў залаціста-бурую скурку. На спінцы і галаве падсыхалі ранкі — сляды ад кіпцюроў і дзюбы драпежнай птушкі. Пугач, ці што, нёс ды ў студню выпусціў? Так, маленькай віверы буйна пашанцавала.

— Яна енчыла, — хлопец вінавата ўсміхнуўся, і ты адчуў — з пранізлівым, нікому не чутным звонам лопнула першае шво на сэрцы. Хлопчык умеў выклікаць прыязнасць — гэтак жа, як вівера ўмела плаваць ці лазіць па дрэвах. Ускалмачаныя светлыя валасы і худая шыя, засівераныя вусны і далікатныя пальцы, якія абдымаюць звярка, — усе гэта зрабіла цуд з тваёй беспатольнай душой. Прачнуліся даўно забытыя жаданні — абняць, сагрэць, накарміць. Раптам спатрэбілася хата, пажадана цёплая і ўтульная, і каб у куфры захоўвалася чыстая адзежа, а на стале, накрытыя ручніком, чакалі хлеб і малако... Умельства не выбіраюць, з ім нараджаюцца. І хлапчук глядзеў на цябе нясмела, бо разумеў: паміж вамі працягнулася грубая барвовая нітка, якая пакуль не мела назвы. Каханне ці сяброўства, адносіны бацькі й сына ці вучня й настаўніка, — але вузельчыкі ўжо зацягнуліся, і са скрыжавання вы сышлі разам...

Мальца клікалі Уюнок, а пухнатае звераня засталося безназоўным. Ды і не патрабавалася яго прынаджваць — вівера неадступна ішла за Уюнком, церлася аб ногі, варкатала і прыносіла задушаных пацукоў у падарунак. Увогуле, паводзіла сябе з гаспадаром, як вялікая даверлівая котка, а да ўсіх іншых ставілася насцярожана і, пэўна, укусіла б працягнутую руку. Можа, таму жадання прылашчыць яе ў цябе не ўзнікала.

З таго вечара вы не разлучаліся і блукалі па зямлі ўтраіх. Атрымаць хлеб і прытулак больш не патрабавала вялікіх намаганняў. Адна справа, калі сінім зорным вечарам у дзверы стукаў падазроны валацуга: такі і абрабаваць, і забіць можа. І зусім інакш глядзелі людзі на двух сяброў-пабрацімаў, што падарожнічаюць у кампаніі ручнога звярка і прывабліваюць да доўгай гутаркі за кухлем піва. Мужчыны больш не цураліся цябе, па-прыяцельску пляскалі па плячы — калі з сябрам, значыць, добры чалавек. А Уюнку досыць было ўсміхнуцца, каб гаспадыні заспрачаліся, у каго вы заначуеце. Нібыта вабныя чары зыходзілі ад паўдзіцячай постаці: людзі раптам рабіліся лагоднымі і даверлівымі. Нават ты, мармоль па натуры, з жахам думаў пра гадзіну расстання. А гадзіна гэтая няўмольна набліжалася.

Уюнок рос, з худзенькага хлапчука ператвараючыся ў ладнага, хупавага падлетка з кацінымі звычкамі і няўлоўнай, вабнай усмешкай. На яго заглядаліся дзяўчынкі, а жанчыны ўздыхалі і, хаваючы нешта іншае за матчыным клопатам, наравілі прылашчыць, пагладзіць. Ты асцерагаўся з'яўлення асобы, якая звядзе ў цябе сябра.

І аднойчы яна з'явілася.

Сонца садзілася, ліловае неба адцяняла чорны яловы лес, дарога станавілася больш шырокай і дагледжанай. Прысадзістымі хаткамі і брукаванай вуліцай, пахам сачавічнай поліўкі і запаленымі ліхтарамі на веснічках, ціхім сонным парыпваннем флюгераў пачынаўся чарговы маленькі горад. Вы не ведалі назвы, але бачылі — тут файна. На пытанне пра гасцініцу сустрэты стары-ліхтаршчык агледзеў вас, заўважыўшы і брудную патрапаную адзежу, і пустыя кашалькі, і дарослую віверу, якая карычнева-залацістай аблачынкай круцілася каля ног. Пакруціў галавой:

— У гасцініцу не пусцяць. Ідзіце лепш да Альбіны-вышывальшчыцы.

Усмешка Уюнка, безабаронная і прывабная, падзейнічала і на яго. Прыхапіўшы палатняны мяшок з прыладамі, стары прапанаваў паказаць дарогу. Разглядаючы акуратна падстрыжаныя жывыя загарадзі і прадчуваючы гарачую вячэру, ты краем вуха слухаў нетаропкую гаворку ліхтаршчыка.

— Не крыўдзіце нашу Альбіну, — папрасіў ён на развітанне. — Яна добрая, хоць і з дзівацтвамі.

Кульгаючы, ён падаўся ўгару па вуліцы, запальваць ліхтары на веснічках. Уюнок усміхнуўся:

— Альбіна спадабаецца нам, праўда? Бо мы таксама з дзівацтвамі.

Ты паціснуў плячамі. Якая розніца. Абы ў хаце адшукалася спальнае месца і трохі ежы.

Парослая гваздзікамі-травянкамі і дзікім аўсом дарожка вільнула і шмыгнула ў гарод, пакінуўшы вас на парозе. Малаточак далікатна стукнуў тры разы. Праз імгненне Альбіна адчыніла дзверы. Абхоплены цьмяным святлом лямпы, высвеціўся твар — і напалову схаваўся за распушчанымі валасамі. Бліснуў і знік у цені вузкі футаральчык, які вісеў у дзяўчыны на шыі, рысавальным швом прабеглі па гарсажы іскрыстыя змейкі, калыхнуўся падол доўгай сукенкі.

— Пусціце пераначаваць, гаспадынька, — ветліва папрасіў Уюнок. Яна збочыла, упускаючы вас. Моўчкі паказала, дзе ўзяць ежу, куды класціся спаць, — і знікла ў мяккім змярканні.

Вівера хлябтала малако з міскі, на вусах віселі белыя пацеркі, доўгі хвост нерухома ляжаў на падлозе. Ты ленавата глядзеў на агонь у камінку і думаў, што зусім не дрэнна — мець дах над галавой. Цёпла, утульна, мірна... У цішыні спявалі цвыркуны, цені ад агню хваляваліся на сце­нах, ад сухіх паленаў пахла мёдам і смалой. Уюнок блукаў з лямпай па пакоі, разглядаў вязаныя дарожкі на падлозе і посуд у арэхавай горцы. Потым не вытрымаў і прыадчыніў разьбяны куфэрак, які стаяў каля акна. У няроўным святле бліснула золата.

— І праўда, дзіўная. Звычайна людзі хаваюць каштоўнасці, а яна выстаўляе напаказ...

— Можа, золата — не галоўнае ў яе жыцці? — задуменна адказаў Уюнок, перасыпаючы манеты з далоні ў далонь. — Халодныя, — ён зачыніў куфэрак, падсеў да агню сагрэць рукі і хутка задрамаў. Усё радзей узляталі і апускаліся вейкі, сонная ўсмешка паступова сыходзіла з твару, і толькі куткі вуснаў заставаліся прыўзнятымі. Нават у сне хлопчык чамусьці цешыўся. Ты дагэтуль не прызвычаіўся да яго сонечнай ціхамірнасці, бо сам ніколі не ўсміхаўся: гэта адкрывае чалавека і робіць безабаронным. Давяраць без аглядкі — недазвольная раскоша. А Уюнок, здаецца, думаў інакш, ператварыўшы ўсмешку ў чароўную зброю, далёка да якой твайму нажу...

Вы не дачакаліся вяртання гаспадыні і пад ціхі шолах дажджу за акном прыняліся рыхтавацца да сну.

— Яна прамокне, — прагаварыў Уюнок у забыцці.

Ты прыкрыў хлопчыка коўдрай, пагладзіў па мяккіх валасах і вярнуўся да агню. А можа, закінуць заплечнік у пыльны кут і не ўспамінаць пра дарогі, аддаўшыся няхітраму хараству мернай аселасці? Нібы падтрымліваючы твае думкі, вівера забралася да цябе на рукі і згарнулася клубком, сыта заваркатала. Пухнатая тушка ледзь змяшчалася на каленах, цёплая, паслабленая — як умеюць паслабляцца коткі. Нечаканы акт даверу. Што за змены ён абяцае? Але думаць і аналізаваць не хацелася, вочы зліпаліся, цела патрабавала адпачынку. Вівера дазволіла перанесці сябе на пасцель, і хутка хата пагрузілася ў бязмесячную шэрую дрымоту.

1 2 3 4
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...