Категории
Самые читаемые книги
ЧитаемОнлайн » Разная литература » Прочее » Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

Читать онлайн Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4
Перейти на страницу:

Раніца падкралася на мяккіх лапках і асцярожна кранула за нос водарам свежага хлеба. Прачнуўшыся, ты доўга не мог зразумець, дзе знаходзішся. Глядзеў на беленую столь, сцены з бярвення, знаёмы разьбяны куфэрак і прыпёртую да стала альховую мяцёлку. На куфэрку сядзела вівера і аблізвалася, потым пацягнулася і выскачыла ў адкрытае акно. А дзе Уюнок? Так, трэба ўстаць, пацягнуцца, прыслухацца. У суседнім пакоі гутарылі і смяяліся. Тужлівая рэўнасць уторкнула ў сэрца першую калючку. Раней Уюнок не шукаў жаночай кампаніі. Што змянілася за ноч?

Ты надаў твару абыякавы выраз і пхнуў дзверы, апынуўшыся, мяркуючы па ўсім, у майстэрні. Па лаўках ляжалі стосы палатна, бліскучыя рознакаляровыя адрэзы шоўку, цяжкія рулоны аксаміту. У кошыках яркімі плямамі мясціліся скруткі фарбаванай поўсці, зіхацелі залатыя і срэбныя клубкі. Злучаныя косамі, стракацелі вышывальныя ніткі, ігольніца тапырылася тоўстымі шаршаткамі ды тонкімі цыравальнымі іголкамі. У расчыненай берасцяной скрыначцы ўперамешку туліліся напарсткі, шыльцы, скуматкі, карункі і шыдэлкі.

За сталом каля акна сядзела Альбіна — круглатварая, стройная дзяўчына, перацягнутая ў таліі квяцістым поясам паўзверх светлай бэжавай сукенкі. Бледная скура, гладкія валасы, сабраныя сетачкай, на грудзях даўгаваты скураны футаральчык. Вусны сціснуты, вейкі апушчаны. Круглыя маленькія пяльцы, прышрубаваныя да стала, адпачывалі з няскончаным пярэпляткам, а майстрыха працавала над матэрыяй, складзенай у прастакутную драўляную рамку. Побач прыладзіўся Уюнок і распавядаў байкі, на якія дзяўчына часам адклікалася кароткім смяшком.

— Альбіна вышывае мне кашулю! — выгукнуў хлопчык у адказ на тваё «добрай раніцы».

Ты па звычцы паціснуў плячамі, але ветлівасць прымусіла паглядзець на тканіну. Так, павоі, белыя, ружаватыя, пераплеценыя зялёнай завітушкай сцябла. Тут майстрыха падняла галаву і паглядзела на цябе ва ўпор. Сэрца ёкнула, падскочыла і спынілася... Барвовая нітка нацягнулася, уразаючыся ў жывое, прычыняючы боль. Вось яна, разлучніца. Лёгкім вязьмом рухаў, бязважкімі рыскамі поглядаў, мімалётнымі віньеткамі ўсмешак — шывок за шыўком — прывяжа да сябе Уюнка, прышые яго лёс да свайго, прымусіць забыцца на мінулае. Маленькія нажніцы з вострымі канцамі хутка перарэжуць трывалую сувязь вашага сяброўства. Дыхаць стала немагчыма, у горле перасохла. Ты замёр, як дурань, утаропіўшыся на Альбіну, дзяўчына збянтэжылася і зноў схавалася за мільготкай чорнай іголкай.

— Яна і табе кашулю вышые, — радасна паведаміў Уюнок. — Ахоўны ўзор, чароўны.

Ты кіўнуў і паспяшаўся на вуліцу. Удыхнуў пах начнога дажджу, плюхнуў у твар ледзяной вадой з мыйніка, сцепануўся ад свежасці. Сэрца апамяталася і зноў загрукала, спрабуючы вярнуцца ў ранейшы рытм. Чакаючы, пакуль пачуцці ўлягуцца, ты прыняўся разглядаць двор. Абвіты бальзамінай палісад. Недагледжаны гарод, дзе раскінула плямістае лісце растаропша, жоўтымі язычкамі пялёсткаў цвяліўся асот, паблісквала бірузовымі расінкамі лебяда. Студня. Дрывотнік. На кастры сядзела вівера і прынюхвалася, насцярожыўшы вушы. Котцы тут падабалася. І Уюнку... Яны абодва не прочкі пасяліцца ў гэтай хаце. А ты збіраўся цяпер паснедаць і сысці. Але вярнуўся ў пакой — і натыкнуўся на ўмольны погляд хлопчыка.

— Давай затрымаемся, калі ласка, — папрасіў ён. Хацеў дадаць штосьці, але збянтэжыўся. І зноў нуда і боль прашапталі: бачыш, які ён ужо сталы, прывабны, жаданы? Бачыш, як ласкава глядзіць на яго Альбіна? ЗУюнком яна размаўляла і жартавала, з табой — спалохана маўчала, баялася твайго нерухомага, без эмоцый, твару. Так, што зрабіць, ты ўмееш толькі палохаць, а не выклікаць каханне. Раней ганарыўся, а зараз засмуткаваў.

Вы засталіся ў майстрыхі. Абмінуў тыдзень, потым другі, марудлівыя гарадскія будні зацягвалі, становячыся звыклымі і прыемнымі. Круціўся флюгер, квітнела бальзаміна, палявала на мышэй вівера. І ўсё ж ты разумеў: аднойчы сыдзеш адгэтуль— калі пакліча дарога. А пакуль не нажыляўся ды імкнуўся плаціць за гасціннасць. Змайстраваў Альбіне рассоўныя ясянёвыя пяль­цы, навучыў мацаваць калкі і запяльваць тканіну. Тачыў нажніцы, касцяным дзіраколам рыхтаваў палатно для белай гладзі, вымочваў ніткі ў гарачай вадзе, правяраючы якасць афарбоўкі. Ручная праца прыносіла спакойнае задавальненне, у памяці ўсплывалі нечаканыя веды.Аднойчы гандляр прынёс Альбіне іголкі. Дзяўчына няўпэўнена разглядала тавар, і ты не вытрываў. Якасная іголка — пругкая. Каб праверыць, трэба проста пераламаць адну. Тыя, што ломяцца, як шкло, ці хіляцца, як дрот, — не падыходзяць. А вось калі супрацівяцца пальцам і пералом выходзіць гладкім, — варта браць. Гладкім павінна быць і вушка, інакш кончык ніткі рассучыцца і прарэжацца. І ўжо вядома, нельга аддаваць перавагу скрыўленай іголцы, — шыўкі атрымаюцца няслушнымі, і ўсе намаганні пойдуць у глум.

Захапіўшыся, ты падабраў поўны камплект — кароткія і доўгія, цыганскія і габеленавыя, пакінуўшы Альбіне толькі заплаціць. Здзіўленая майстрыха прапанавала выпрабаваць пакупку. Ты няўпэўнена зрабіў першы пракол, вышыў шэраг крыжоў на блакітным батысце, закругліў кон­тур — і, выпусціўшы пяльцы, схапіўся за грудзі, дзе выбліскам іскраў разарвалася другое шво...

У хату Альбіны кожны дзень прыходзілі людзі. Маленькія сашэ і неабсяжныя абрусы, карункавыя сурвэткі і раззалочаныя магалейкі, — праца спорылася, гарэла. Уюнок дапамагаў, выконваючы нескладаныя даручэнні, — прымятаць ці выскубці канву, аднесці гатовыя вырабы. Ён фарсіў у кашулі, пакрытай выпуклымі кветкамі, а табе дзяўчына дагэтуль не падарыла абноўку, хоць быццам і абяцала. Памятала, вядома, але чамусьці марудзіла, нібы не магла разгледзець малюнак тваёй цёмнай душы. А ты назіраў, як пад спрытнымі пальцамі нараджаюцца пераплётныя арнаменты, рэльефныя манаграмы, дваранскія і княжыя кароны, — і заўважаў: для аздаблення хрысцільных кашуль і шлюбных убораў майстрыха дастае вострую чорную іголку з футаральчыка на грудзях. Аднойчы Альбіна вярнула маладой маці дзіцячую хрысцільную кашулю, не ажыўленую ніводным вітком ці гафтачкай. Жанчына расплакалася. Дзіўная рэакцыя — можна ж аддаць замову іншай вышывальшчыцы, чаго гараваць?

Аднойчы ўвечар вы сышліся на вячэру. Уюнок церабіў край абруса, апраўлены васількамі і пяцікутным лісцем, дражніў віверу. Ты рэзаў хлеб і наліваў віно, зрэдку паглядаючы на майстэрню Альбіны. Сёння дзяўчына нязвыкла затрымалася, ніколі раней не працавала пры лямпе, берагла зрок. Уюнок таксама турбаваўся і ўздыхаў, прыслухоўваючыся да вячэрняй цішыні.

Нарэшце Альбіна з'явілася, заплаканая і нібы згаслая.

— Іголка зламалася, — прагаварыла яна.

— І толькі? Купіш новую, — усміхнуўся Уюнок.

— Такія рэдкасці водзяцца не ў латку гандляра, а толькі пад зборамі таямнічага замка пані Мулінэ, — майстрыха паклала на стол пусты футарал. — Больш я не змагу накрэсліць чужы лёс, залатаць сардэчныя раны, сцягнуць краі глыбокага гора, адцяніць і зрабіць больш насычаным цьмянае, сумнае жыццё... — Альбіна ўсхліпнула. — Бачыў жа — хрысцільныя кашулі і вясельную адзежу я вышываю адмысловай іголкай.

— І саваны? — спытаў ты. Дзяўчына асалапела:

— Савану выгафтоўка не патрэбна, хіба не ведаеш?

Тут жа ў памяці паўсталі няўцешная маці і белая хрысцільная кашулька.

— Хто гэта — пані Мулінэ? — спытаў Уюнок.

— Выдумка, дзіцячая казка, — адрэзаў ты.

— Не, не казка! — горача запярэчыла Альбіна. — Сярод шэрых вязаў, каля возера, стаіць бела- блакітны замак. Валодае ім пані Мулінэ. Прыўкрасная і бессардэчная чараўніца стварае дзівосныя рэчы пры дапамозе чар і людскіх эмоцый. Чым мацней пачуцці, прынесеныя ў ахвяру, тым магутней створаны прадмет. Маю іголку здабыў дзядуля — для бабулі. Усё забрала ў яго пані Мулінэ — каханне, сяброўства, жаданне працаваць. А наўзамен тры швы наклала на сэрца, каб вытрымала яно дарогу. Дзядуля адчыніў дзверы, моўчкі аддаў вузкі футаральчык — і памёр на парозе...

— А гісторыю бабулі распавяла здань? — не ўтрымаўся ты. Майстрыха сумна зірнула, паднялася і пакінула вас. Уюнок кінуўся следам. Абаўе, суцешыць, сагрэе ўсмешкай, ён умее. Вячэраць давялося ў адзіноце. Вівера глядзела дакорліва, але не адмовілася ад смажанага курынага крыла. Потым выскачыла ў акно. Ты доўга сядзеў ля камінка, чакаў сябра, але Уюнок не вярнуўся з пакоя Альбіны. Вось так. Яны ўдваіх, хлопчык зрабіў выбар, і трэцяму лішняму час развітацца.

Раніцай высветлілася, што Уюнок таксама збіраецца. У замак пані Мулінэ.

— Можа, узяць грошай? — задуменна спытаў ён. — Купіць іголку за куфэрак з золатам?

— Для пані Мулінэ грошы не маюць каштоўнасці, — адказала заплаканая Альбіна. — Яна запатрабуе самае дарагое, што ёсць у чалавека... Не хадзі, Уюнок!

— Вярнуся, — паабяцаў ён.

— Вернецца. Я паклапачуся.

— Пойдзеш са мной? —заззяў Уюнок. — Тады баяцца няма чаго!

1 2 3 4
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Жыў-быў ты... - Кацярына Мядзведзева торрент бесплатно.
Комментарии
КОММЕНТАРИИ 👉
Комментарии
Татьяна
Татьяна 21.11.2024 - 19:18
Одним словом, Марк Твен!
Без носенко Сергей Михайлович
Без носенко Сергей Михайлович 25.10.2024 - 16:41
Я помню брата моего деда- Без носенко Григория Корнеевича, дядьку Фёдора т тётю Фаню. И много слышал от деда про Загранное, Танцы, Савгу...